21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Мілагучную, яскравую, такую блізкую сэрцу мову любіць кожны з нас, нягледзячы на тое, наколькі свабодна ён ваподае словам. Таму што мова гэтая - самая родная. Таму што менавіта яна робіць беларуса беларусам. I верыцца, што наша мова будзе гучаць і ніколі не знікне з лінгвістычнай карты сусвету.
З нагоды свята мы прапануем Вашай увазе віртуальную выставу "Чытаем па-беларуску". Кнігі, прадстаўленыя на выставе - гэта творы беларускіх аўтараў на беларускай мове з фонду нашай бібліятэкі, усе без вынятку цікавыя і займальныя. Касмічныя падарожжы, неверагодныя прыгоды, таямніцы і загадкі, пошукі старажытных артэфактаў і скарбаў... Усе гэта, і шмат чаго яшчэ вы знойдзеце ў гэтых кнігах.
Чытайце па-беларуску! Няхай гучыць родная мова!