23 красавіка споўнілася 135 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі (23.04.1886 – 03.11.1941 гг.).

Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) нарадзіўся 23 красавіка 1886 года ў вёсцы Пасадзец Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і арандатара.

Вучыўся ў пачатковай яўрэйскай школе – хедары, у школе рабінаў – ешыбоце. Працаваў хатнім настаўнікам, а з 1902 года канторшчыкам на лесараспрацоўках. У 1912 годзе быў запрошаны ў Вільню на сталую працу ў беларускія культурныя арганізацыі. Разам з Янкам Купалам працаваў у газеце “Наша ніва”.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі некалькі год працаваў у газеце “Савецкая Беларусь”, быў рэдактарам дзіцячага часопіса “Зоркі” і краязнаўчага “Наш край”. Уваходзіў у літаратурнае аб’яднанне “Маладняк”, пасля – ва “Узвышша”. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся з Беларусі.

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

З творамі пісьменніка вы можаце азнаёміцца вось тут https://biadulia.ru/

 ЭКОЛОГИЧЕСКИЙ ЧАС "Сохраним нашу планету"

В субботу, 17 апреля в школьной библиотеке прошел экологический час для учащихся начальной школы  "Сохраним нашу планету", напрвленный на воспитание сознательного и бережного отношения к родной природе. 

 ФОТО