Всемирный день чтения вслух 3 марта!




 


 


 

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Кожны чалавек пачынаецца з Радзімы, а Радзіма для ўсіх нас – гэта і песня матулі, яе ласкавыя словы, і казкі, пачутыя ў дзяцінстве, і першыя прачытаныя словы. Усё гэта мы адчуваем, захоўваем у сваёй памяці на доўгія гады праз родныя словы.

Наша мова – гэта спеў жаваранкаў вясной, звон крыніцы, шапаценне ветру. Гэта першая друкаваная кніга ўсходніх славян, выданая Францыскам Скарынам. Гэта творы нашых беларускіх аўтараў, многія з якіх увайшлі ў сусветную скарбніцу літаратуры, песні, якія кранаюць душу. Гэта шчырае “дзякуй” і сардэчнае “калі ласка”, ветлівае  “прывітанне” і спакойнае “дабранач”, незабыўнае “каханне” і “мара”, якая здзейснілася.  Нездарма беларускую мову называюць адной з самых мілагучных моў сусвету, яна сапраўды незвычайна меладычная, ёмістая, напеўная, увасабляе характар беларусаў. Наша мова – гэта не толькі сродак зносінаў, гэта нашы карані, нашы традыцыі, гісторыя ўсяго беларускага народа, нашы моц і гонар.

У Міжнародны дзень роднай мовы хачу ўсім пажадаць як можна часцей чуць і ўжываць родную мову, берагчы яе, як самую вялікую каштоўнасць, каб словы, звернутыя да вас, былі добрымі, чыстымі і шчырымі, каб у Год беларускай жанчыны ўжываліся толькі словы ўдзячнасці, ветлівасці, а наша беларуская мова спрыяла ўзаемапаразуменню і новым дасягненням.

 


 Масленичная неделя в 2026 году выпала на 16–22 февраля.
Масленица – один из самых древних славянских праздников. Определенной даты в календаре он никогда не имел: его начинали праздновать за восемь недель до Пасхи.



 


14 февраля отмечается Международный день дарения книги, объединяющий любителей чтения с 2012 года. Главная цель — дарить книги детям, друзьям и близким, прививая любовь к чтению, а также передавать их в библиотеки и школы. Праздник способствует популяризации бумажной книги.